Яны яшчэ раз зьвяртаюць увагу на тое, што значаная колькасць беларускіх грамадзянаў, якія пакінулі краіну не па ўласнай волі і якія зЬяўляюцца апанэнтамі Аляксандра Лукашэнкі, зараз не могуць скарыстаць сваё выбарчае права.
Усе участкі для галасавання за мяжой знаходзяцца ў амбасадах ці дыпляматычных падстаўніцтвах краіны, якія, паводле свайго статусу, зьяўляюцца і яе тэрыторыяй.
Таму палітычныя ўцекачы зь Беларусі выкарыстоўваюць іншую магчымасьць выказаць сваё стаўленне да выбараў – яны праводзяць публічныя акцыі супраць дыктатуры ў Беларусі, за вольную незалежную Беларусь.
У дзень выбараў. 9 верасня, адна з такіх акцыяў з удзелам палітэмігрантаў зь Беларусі пройдзе ў чэскім горадзе Усці над Лабэм.