На пытаньне, якія вынікі можа мець выбарчая перамога Аляксандра Лукашэнкі, Андрус Кубілюс, у прыватнасьці, сказаў:
(Кубілюс: ) “У такім выпадку я павінен сказаць, што Лукашэнка ня будзе абраны, але ён ізноў сам сябе прызначыць на пасаду. Таму, што гэтыя выбары ня могуць быць названыя сапраўднымі выбарамі. У такім выпадку, я думаю, гэта створыць праблемы ня гэтулькі для Літвы, альбо Эўропы, але найперш для беларускага народу.
Можна таксама прадказаць сацыяльную напружанасьць і далейшую дэз’інтэграцыю беларускай эканомікі. Мы, зразумела, занепакоеныя такім разьвіцьцём падзеяў. Мя не хацелі б, каб суседняя Беларусь ператварылася ў такі куток Эўропы, дзе хваляваньні і сацыяльная нестабільнасьць нагадвалі б сытуацыю на Балканах. Зразумела, мы ня маглі б мець нармальнага тыпу палітычных зносінаў з адміністрацыяй Лукашэнкі”.
На пытаньне, а як на адносіны паміж Беларусьсю і Літвой паўплывала б выбарчая перамога апазыцыйнага кандыдата, Адрус Кубілюс адказаў:
(Кубілюс: ) “Як я ўжо казаў, дэмакратычны працэс ў Беларусі пасьля абраньня прэзыдэнтам Уладзіміра Ганчарыка зьяўляецца галоўнай падставай для рынкавай эканомікі і дабрабыту ў Беларусі. Гэта таксама шлях да сацыяльнай стабільнасьці ў краіне. Гэта і найбольш істотная справа для адносінаў паміж Літвою і Беларусьсю. У такім выпадку, я думаю, нашыя адносіны былі б нашмат больш эфэктыўнымі і карыснымі для абедзьвюх краінаў”.