21-гадовага спадара Гардзіевіча прызналі арганізатарам "несанкцыянаванага сходу" моладзі на пляцы каля гарвыканкаму.
Пяць іншых удзельнікаў судзьдзя Алісейка аштрафавала два тыдні таму — кожнага на 150 тысяч рублёў.
Маладыя сьветлагорцы напісалі былі на адным аркушы паперы "9 верасьня — прэзыдэнта на пэнсію", на другім намалявалі шкілет рыбы і падпісалі: "У яе не было голасу, а ў цябе ёсьць. Прыйдзі і прагаласуй". Ля надпісаў юнакі й дзяўчаты ігралі на гітары і сьпявалі песьні. Гэта і прызналі несанкцыянаваным сходам.