Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УСЧАЎСЯ НАЦІСК НА НЕЗАЛЕЖНУЮ ГАЗЭТУ “БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР”


Алег Супрунюк, Берасьце

Нагодай для зьяўленьня гэтай заявы было тое, што газэта "Брестский курьер" надрукавала ў сваiм апошнiм нумары зварот пад назовам "Спынiце цкаваньне дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублiкi Беларусь!" Зварот тычыўся асьвятленьня выбарчай кампанii ў дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi, яго сярод iншых падпiсалi й кiраўнiкi мясцовых арганiзацыяў палiтычных партыяў.

Але ў заяве упраўленьня юстыцыi аблвыканкаму гаворыцца, што некаторыя зь берасьцейскiх палiтыкаў ня мелi права ставiць свой подпic, паколькi iхныя партыйныя структуры не прайшлi адпаведнай рэгicтрацыi. У прыватнасьцi, гэта тычыцца абласных арганiзацыяў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi "Народная Грамада" i Аб'яднанай грамадзянскай партыi.

Падобныя абвiнавачаньнi выставілі i супраць берасьцейскай фiлii БНФ, але дакумэнты на рэгiстрацыю гэтай арганiзацыi ўжо знаходзяцца ў аблвыканкаме.

Адметна, што берасьцейскiя ўлады загадалi надрукаваць гэтую заяву ўпраўленьня юстыцыi ўсiм дзяржаўным выданьням Берасьцейшчыны, а таксама перадаць у эфiр у праграмах мясцовага радыё й тэлебачаньня. У рэдакцыi газэты "Брестский курьер" ня выключаюць, што на падставе згаданай заявы Дзяржкамдрук неўзабаве абвесьцiць афiцыйнае папярэджаньне гэтаму незалежнаму выданьню.


XS
SM
MD
LG