Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЗІРАЛЬНІКІ БДІПЧ, ЯКІМ НЕ ДАЛІ ВІЗАЎ, – ЭНДРУ БРУС І БРАЯН БОНАР, У ПАНЯДЗЕЛАК ПАЎТОРАЦЬ СПРОБУ


Уладзімер Глод, Менск

Да пяці першых экспэртаў, што прыляцелі ў Менск 17 жніўня, дадалося столькі ж. Мяркуецца, што яшчэ пяць назіральнікаў Бюро прыедуць у сталіцу Беларусі ў нядзелю 19 жніўня.

Сёньня экспэрты БДІПЧ правяралі гатоўнасьць аргтэхнікі, займаліся жыльлёвымі праблемамі. Паводле неафіцыйных зьвестак, два назіральнікі БДІПЧ – грамадзянін Вялікай Брытаніі Эндру Брус і грамадзянін Злучаных Штатаў Амэрыкі Браян Бонар, якім беларускія ўлады ня выдалі ўязных візаў у пятніцу, у панядзелак 20 жніўня паўтораць спробу атрымаць неабходныя дакумэнты ў амабасадах Беларусі, адпаведна, у Польшчы і ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG