Ужо пасьля афіцыйнай праверкі подпісаў у выбарчую камісію зьвярнуўся 38-гадовы сьветлагорац Ігар Качамазаў. Ён паскардзіўся на тое, што не ставіў подпіс у аркушы за Домаша.
Судзьдзя ня стала прызначаць графалягічную экспэртызу, а аштрафавала зборшчыка подпісаў на 5 мінімальных заробкаў.
Сам спадар Козенцаў лічыць, што ўлады шукаюць любую зачэпку, каб скампрамэтаваць яго ў вачах гараджанаў.
Аляксей Козенцаў узначальвае Свабодны прафсаюз буйнейшага ў горадзе аб’яднання “Хімвалакно”.