Спадар Латушка ня змог пацьвердзіць, што гэтае запрашэньне будзе дасланае сёньня, у пятніцу. А што да выходных дзён, дык, на думку прэсавага сакратара МЗС, гэта малаверагодна.
Такім чынам, пытаньне пра запрашэньне застанецца адкрытым і на наступным тыдні, у самы пярэдадзень рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.
Нагадаю, што на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што запрашэньне варшаўскаму Бюро АБСЭ ўзяць удзел у назіраньні за выбарамі будзе дасланае ў чацьвер або пятніцу:
(Ярмошына: ) "Учора абмяркоўвалі зь міністрам замежных справаў. Я думаю, што цягам двух дзён гэтага тыдня, якія засталіся, то бок сёньня-заўтра".