Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯМЕЦКІ ДРУК ПІША ПРА «ЭСКАДРОН СЬМЕРЦІ» БЕЛАРУСКАГА ДЫКТАТАРА


Вольга Караткевіч, Прага


Газэта піша: да прэзыдэнкіх выбараў у Беларусі засталося сем тыдняў і дыктатар Аляксандар Лукашэнка апынуўся пад ціскам. У Менску зьявілася інфармацыі, што Лукашэнка і генэрал Віктар Шэйман далучаныя да зьнікненьня апазыцыянэраў Віктар Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.

Газэта падае зьвесткі, агучаныя Дзьмітрыям Петрушкевічам і Алегам Случакам і адзначае, што дакумэнты, якія прадставілі былыя пракуроры, сур’ёзна ўспрынятыя амэрыканскім бокам як “дэталёвыя і праўдзівыя”.

Таксама газэта Frankfurter Allgemeine спасылаецца на Ўладзіміра Ганчарыка, які заявіў, што мае дакумэнт – пацьвярджэньне, што Лукашэнка загадаў стварыць эскадрон сьмерці.




XS
SM
MD
LG