Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК ДЭКЛЯРУЮЦЬ СВАЕ ДАХОДЫ ПАЛІТЫКІ Ў ІНШЫХ КРАІНАХ?


Ул. інф.


У офісе урадавай этыкі пры Белым Доме ў Вашынгтоне нам паведамілі, што кандыдат у прэзыдэнты ЗША прадастаўляе зьвесткі пра даходы сваёй сям’і, гэта значыць, жонкі і дзяцей.

Закон пра выбары прэзыдэнта Расеі таксама абмяжоўваецца гэтым жа сямейным колам.

У Літве дэклярацыі пра даходы абавязаныя штогод падаваць усе высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя, у выпадку кандадатаў на прэзыдэнцкіх выбараў – жонкі або мужы палітыкаў.

У польскай прэзыдэнцкай канцылярыі нам паведамілі, што кандыдаты на пасаду прэзыдэнта, гэтак сама, як і міністра, дэпутата парлямэнту і гэтак далей – добраахвотна паведамляюць пра свае прыбыткі і маёмасны стан. Гэта ж тычыцца і найбліжэйшых членай сям’і – жонкі і дарослых дзяцей, але толькі ў выпадку, калі жонка і дзеці застаюцца на ўтрыманьні гэтага кандыдата на дзяржаўную пасаду. Калі ж нехта з сям’і плоціць падаткі самастойна, як напрыклад, прадпрымальніца Яланта Квасьнеўская, то ў сэнсе фінансаў яе муж прэзыдэнт Квасьнеўскі зьяўляецца чужым ці незалежным ад яе чалавекам.

Такім чынам, парадак дэкляраваньня даходаў ня толькі палітыкам, але яго бацькамі, бацькамі жонкі, дзецьмі, унукамі, сёстрамі і братамі, усыноўленымі і ўсынаўляльнікамі, які ўводзіцца ў Беларусі, зьяўляецца адхіленьнем, не вядомым міжнароднай практыцы – калі, канечне, ня браць у разьлік, напрыклад, анкеты на выезд за мяжу савецкіх часоў.
XS
SM
MD
LG