Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬБІРАЛЬНІКА ПОДПІСАЎ ЗА ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА ВЫДАЛІЛІ З КАСТРЫЧНІЦКАЙ ПЛОШЧЫ МЕНСКУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гэта адбылося сёньня а першай гадзіне дня насупраць Палаца рэспублікі. Амонаўцы, якія ахоўваюць Палац рэспублікі, запатрабавалі, каб спадар Юхо пайшоў з плошчы. Яны пагражалі "выклікаць варанок".

Уладзімер Юхо прад’явіў міліцыянтам пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы, якое яму выдаў Цэнтарвыбаркам, і патлумачыў, што закон не абмяжоўвае месцаў для збору подпісаў. Аднак амонаўцы не пакінулі сваіх незаконных патрабаваньняў і прымусам выдалілі Ўладзімера Юха з Кастрычніцкай плошчы.
XS
SM
MD
LG