Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРДС ЗЬВЯРТАЕЦЦА ДА ЖЫХАРОЎ БАРЫСАВУ І КРУПАК ПАДТРЫМАЦЬ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Спадары Вячорка й Кароль папрасілі актывістаў сваіх палітычных арганізацыяў ды ўсіх дэмакратычна настроеных барысаўцаў і крупчанцаў узяць удзел у агітацыйнай кампаніі напярэдадні й падчас прэзыдэнцкіх выбараў за будучага адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі.

У Барысаве стварылі перадвыбарчы штаб, які ўжо набраў больш за сто добраахвотнікаў дзеля назіраньня за будучымі выбарамі непасрэдна на ўчастках галасаваньня. Партыйныя лідэры паведамілі, што ў справе вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта назіраецца пэўны прагрэс.



XS
SM
MD
LG