Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР ЗАЯЎЛЯЕ, ШТО ЎПЕРШЫНЮ ВЫКАНАНЫЯ ЎСЕ ПАРАМЭТРЫ ПРАГНОЗУ РОСТУ ЭКАНОМІКІ


Юры Сьвірко, Менск

У панядзелак беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі паінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што ўпершыню выкананыя ўсе 16 парамэтраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2004 год. У прыватнасьці, экспарт цягам першага кварталу павялічыўся на 20%. Таксама спадар Сідорскі паведаміў:

(Сідорскі: ) “Рост эканомікі ў цэлым па краіне забясьпечыў рост унутрывалавога прадукту ў нашай краіне на ўзроўні +9,3% — пры інфляцыі ў сярэднім за месяц на ўзроўні 1,5%”.

Прэм’ер дадаў, што інфляцыі 1,5% — гэта вельмі добра, калі параўнаць зь леташнімі амаль 3% на месяц. Таксама вельмі добра выглядае рост эканомікі амаль на тыя самыя 10%, пра якія летась загадаў Аляксандар Лукашэнка, прымусіўшы ўрад перапісаць ранейшы, больш сьціплы прагноз у бок павелічэньня. Аднак гэтыя лічбы на паперы выглядаюць сумнеўна на фоне іншай афіцыйнай статыстыкі, зазначае былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч:

(Багданкевіч: ) “Як зьняць тыя сумненьні наконт валавога ўнутранага прадукту, якія паўстаюць заўжды ў міжнародных фінансавых арганізацыяў? Нельга станоўча ацэньваць вынікі першага кварталу, калі доля стратнага сэктару, стратных прадпрыемстваў дасягнула паводле афіцыйных зьвестак ледзь не 50% ад усіх, што функцыянуюць, — 44 было за першыя два месяцы”.

Нягледзячы на такую колькасьць стратных прадпрыемстваў, Савет Міністраў рапартуе пра посьпехі з заробкам. Вось што заявіў прэм’ер Сяргей Сідорскі:

(Сідорскі: )”Гэта найперш рост заработнай платы ў нашай краіне. У рэальным сэктары эканомікі зарплата вырасла: +7,5%, у бюджэтнай галіне +15%”.

Але Станіслаў Багданкевіч зьвяртае ўвагу на іншы паказьнік:

(Багданкевіч: ) “Зьніжэньне зарплаты ў даляравым эквіваленце, нягледзячы на тое, што сам даляраў упаў у цане. Таму казаць, што мы нібыта выканалі нейкія паказьнікі па даходах насельніцтва, — значыць, хлусіць уласнаму народу. Сьнежань — 140 даляраў, студзень — 132, люты — 133”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG