Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГАЗПРОМ” ПАКІДАЕ БЕЛАРУСКАМУ БОКУ ШТОРАЗ МЕНЕЙ ПРАСТОРЫ ДЛЯ МАНЭЎРАЎ


Сяргей Навумчык, Прага

Беларускі ўрад у часе акцыянаваньня “Белтрансгазу” зарэзэрваваў за працоўным калектывам амаль 1,5% акцыяў. Іх нельга было абмяняць за прыватызацыйныя чэкі, можна было толькі набыць за грошы. Гэтую магчымасьць выкарысталі некаторыя з супрацоўнікаў прадпрыемства, якія выкупілі адну дзясятую працэнту акцыяў (0,1%).

Разанаў зьвярнуў увагу на гэты момант. Паводле словаў Аляксандра Разанава, Расея настойвае на 50% акцыяў. Беларусь, такім чынам, мусіць зьменшыць свой пакет на тую колькасьць акцыяў, якая засталася за працоўным калектывам. Калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, беларускі ўрад у меркаваным сумесным прадпрыемстве губляе роўныя правы з “Газпромам”, бо ня будзе мець у сваім распараджэньні аднолькавую з расейцамі колькасьць акцыяў.

Больш таго, топ-мэнэджэр расейскай кампаніі паведаміў, што да канца году “Газпром” завяршае будаўніцтва газаправоду “Ямал-Эўропа” і пасьля гэтага зможа наагул адмовіцца ад выкарыстаньня сеткі “Белтрансгазу”.

Зрэшты, ужо цяпер свае прапановы “Газпрому” ў пытаньні транзыту газу выказала Ўкраіна. У часе гэтак званай “газавай вайны” суседзі Беларусі павялічылі аб’ёмы транзыту расейскага газу праз сваю тэрыторыю на 9,5 мільёнаў кубамэтраў у суткі. Украіна ў дадатак мае рэзэрвы газатранспартнай сыстэмы й можа павялічыць транзыт яшчэ на 25%. Гэта магчыма дзякуючы таму, што два ўкраінскія трубаправоды практычна незапоўненыя пасьля пачатку эксплюатацыі трубы “Ямал-Эўропа”.

Украіна і Расея цяпер дадаткова ў межах міжнароднага кансорцыюму пачалі будаваць новы газаправод “Новапскоў-Ужгарад”. Калі будзе ўведзены першы ўчастак, Расея будзе мець магчымасьць павялічыць свой транзыт праз Украіну яшчэ на 8 мільярдаў кубамэтраў у год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG