Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЯ АБМЕЖАВАЛА ПАСТАЎКІ ГАЗУ Ў БЕЛАРУСЬ


Юлія Шарова, Менск

Як заяўляюць прадстаўнікі “Газпрому”, Беларусь выбрала ўсе аб’ёмы газу, якія павінна была атрымаць па кантрактах за студзень-люты ад кампаніяў “Ітэра” і “Транснафта”. Новых кантрактаў беларускі бок пакуль не падпісаў. Намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксандар Разанаў сказаў, што газ у Беларусь па-ранейшаму пастаўляецца па цане, ніжэйшай за сабекошт ды адзначыў, што “Белтрансгаз” парушыў пагадненьне пра рэструктурызацыю запазычанасьцяў перад “Газпромам”. Ужо цяпер пазыкі па выплатах складаюць 6 мільёнаў даляраў.

Беларускія энэргетыкі пакуль ніякіх заяваў наконт абмежаваньня паставак газу не зрабілі. Як паведамілі Радыё Свабода крыніцы ў “Белтрансгазе” і Міністэрстве энэргетыкі, усіх топ-асобаў абедзьвюх установаў сёньня ў другой палове дня тэрмінова выклікалі на нараду да віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, які курыруе энэргетычную сфэру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG