Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАГРОЗЫ “ГАЗПРОМУ” БЕЛАРУСІ – СПРОБА ЦІСКУ НА ЎКРАІНУ?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Gazeta Wyborcza” піша, што пры канцы гэтага тыдня пастаўкі газу ў Беларусь будуць спыненыя, бо Менск не падпісаў адпаведных кантрактаў на 2004 год. Штодзёньнік адзначае, што дагэтуль Беларусь купляла ў Расеі газ па коштах, што ў некалькі разоў ніжэйшыя ад рынкавых, аднак цяпер гэта зьменіцца, бо расйескі ўрад загадаў “Газпрому” прадаваць беларускім пакупнікам “блакітнае паліва” па рынкавай цане.

У адказ, піша “Wyborcza”, Менск пагражае падвысіць кошты транзыту расейскага газу, якія цяпер у 5-7 разоў ніжэйшыя, чым у Заходняй Эўропе і нават удвая ніжэйшыя, чым ва Ўкраіне.

Польскі штодзёньнік адзначае, што пагрозы “Газпрому” спыніць пастаўкі газу ў Беларусь, магчыма, ёсьць спробай ціску на Ўкраіну, дзе фірма мае сур’ёзныя праблемы. Тым больш, што гэтыя пагрозы былі агучаныя менавіта напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG