Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАМУ ЛЮДЗІ НЯ ХОЧУЦЬ ВАЛОДАЦЬ ЗЯМЛЁЙ?


Юлія Шарова, Менск

Адной з асноўных прычынаў таго, што сяляне і ўладальнікі лецішчаў сталі адмаўляцца ад зямлі, стала падвышэньне ставак зямельнага падатку. На пачатку гэтага году Палата прадстаўнікоў перагледзела закон і падвысіла падатак. Апрача таго, права падвышаць стаўкі на мясцовым узроўні згодна з законам пра бюджэт атрымалі й аблвыканкамы. Асабліва ўзрасьлі падаткі на зямлю ў гарадах і прадмесьцях, а землі сельскагаспадарчага прызначэньня засталіся ў параўнаньні зь імі адносна недарагімі. Зрэшты, рэзкае падвышэньне ставак (асобныя катэгорыі земляў падаражэлі разоў у 8–10) уладальнікі зямлі ўспрымаюць, як шок.

Прадстаўнік Міністэрства эканомікі Анатоль Ігнацьеў лічыць такое падвышэньне падаткаў нармальным. На ягоную думку, падаткі зь нейкіх рэсурсаў і маёмасьці павінны паступова ўзрастаць, а падаткі зь фінансавых вынікаў — наадварот, зьніжацца. Сам спадар Ігнацьеў мае ўласную дзялку трыццаць сотак зямлі і плаціў за яе за год 15 тысяч рублёў. Ён лічыць, што для беларуса зь сярэднім прыбыткам гэта сума невялікая. Аднак для зьбяднелага селяніна і гэтыя грошы маюць значэньне, кажа Анатоль Ігнацьеў.

(Ігнацьеў: ) “Раней — сам ня гам і людзям ня дам, набіралі зямельных дзялак, не апрацоўвалі нічога і адпаведна зусім нічога за іх не плацілі, і яны прыходзілі ў заняпад. А цяпер спатрэбілася хоць нешта плаціць, і цяпер паўстаў выбар: ці то адмовіцца ад зямлі, якая не выкарыстоўваецца, ці то заплаціць падатак”.

Пытаньне не ў падатках, лічыць мой суразмоўца, а ў палітыцы разьвіцьця эканомікі на вёсцы, у няўменьні сялян эфэктыўна гэтую зямлю выкарыстоўваць і ў недастатковым разьвіцьці фэрмэрскай гаспадаркі. Гэтай думкі прытрымліваецца і аглядальнік штотыднёвіка “Белорусский рынок” Канстанцін Скуратовіч. Паводле ягоных назіраньняў, шматкі пакінутай без гаспадара зямлі ёсьць ва ўсіх раёнах Беларусі. Прычым пазбаўляюцца ад яе ня толькі грамадзяне, але й калгасы.

(Скуратовіч: ) “Вёска вымірае — што ж тут вочы заплюшчваць на гэта. А фэрмэрства пачало б разьвівацца, дык яго задушылі — і цяпер ужо нікому нічога не патрэбна. Былі б на вёсцы пасярэднікі, якія б плацілі за мяса й малако, няхай меней, але гарантавана й жывымі грашыма. Яны б укладвалі прыкладам грошы, а так гэтага няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG