Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГАЗПРОМ” ДУМАЕ ПРА АЛЬТЭРНАТЫВЫ ТРАНЗЫТУ ПРАЗЬ БЕЛАРУСЬ


Валер Каліноўскі, Менск

Прычынай такой пагрозы можа быць жаданьне беларускага боку ўвесьці высокія тарыфы на транзыт расейскага газу ў Эўропу ў адказ на падвышэньне цаны на газ да 80 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Аляксандар Разанаў паведаміў, што чарговы раўнд перамоваў паміж кіраўніцтвам “Газпрому” і “Белтрансгазу” заплянаваны праз тыдзень. У беларускім урадзе разьлічваюць яшчэ да канца гэтага тыдня падпісаць пагадненьне аб рэструктурызацыі старой запазычанасьці за газ перад расейскім бокам у памеры 120 мільёнаў даляраў. Гаворыць намесьнік міністра энэргетыкі Пётра Жабко:

(Жабко: ) “На працягу тыдня рабочыя групы “Белтрансгазу” і “Газпрому” будуць канчаткова адпрацоўваць пытаньні тэксту пагадненьня і плянуецца, што яно будзе падпісанае напрыканцы тыдня.”

Намесьнік міністра энэргетыкі Пётра Жабко зазначае, што беларускі і расейскі бакі афіцыйна пакуль не абмяркоўвалі тэму тарыфу на транзыт газу праз тэрыторыю Беларусі.

(Жабко: ) “Умоваў кантракту яшчэ няма, іх яшчэ не абмяркоўвалі, таму будзе кантракт – будзем і камэнтаваць”

Паводле спадара Жабко кантракт на пастаўку газу ў Беларусь на 2004 год урад хацеў бы падпісаць да канца кастрычніка. А 1 кастрычніка пройдзе паседжаньне саюзнага Саўміну, дзе будуць абмеркаваныя і пагадненьні ў газавай галіне – наконт кошту газу на 2004 год і рэструктурызацыі доўгу.

Гэтыя перамовы наўпрост зьвязаныя з будаўніцтвам саюзнай дзяржавы, стварэньнем роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня, прызнаў спадар Жабко.

У сувязі з увядзеньнем Расеяй рынкавага кошту на газ для Беларусі ў Менску не выключаюць магчымасьці пераходу на транзытны тарыф, блізкі па ўзроўні да таго, які выкарыстоўвае Польшча, – 3,4 даляры за пракачку тысячы кубамэтраў газу на адлегласьць 100 кіламетраў.

Кіраўніцтва “Газпрому” пасьля першага раўнду перамоваў наконт аб’ёмаў і кошту паставак газу ў Беларусь на наступны год вызначыла сваю пазыцыю: частка газу будзе прадавацца Беларусі па 80 даляраў, а частка будзе пастаўляцца за кошт аплаты транзыту расейскага газу ў Эўропу.

Калі ўзяць за прыклад Украіну, то гэта атрымліваецца ёй вельмі выгадна – за кошт транзыту Ўкраіна мае каля дзьвюх трацінаў патрэбнага ёй газу. Аднак пакуль невядома, на які адсотак газу за транзыт можа разьлічваць Беларусь. Вось што сказаў прэсавы сакратар старшыні “Газпрома” Сяргей Купрыянаў.

(Купрыянаў: ) “Сытуацыя наступная – пакуль назваць дакладна: такая доля за транзыт, а такая за грошы,– складана зь некалькіх прычынаў. Па-першае, незразумела, які будзе агульны аб’ём паставак газу. Па-другое, няма пэўнасьці ў пытаньні, які будзе кошт транзіту.”

Прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сцьвярджае, што ягоная кампанія ня ставіць Беларусь у горшыя умовы, чым Украіну. Для Ўкраіны дзейнічае наступная схема – яна зьнізіла тарыфы на транзыт з базавага 1 даляра 75 цэнтаў да 1 даляра і 9 цэнтаў, і “Газпром” у адказ паменшыў кошт газу, які пастаўляецца цяпер па 50 даляраў.

Аднак адрозьненьне Беларусі ад Укріаны палягае ў тым, што празь яе “Газпром” экспартуе нашмат болей газу у Эўропу, і тэрыторыя Ўкраіны значна большая.

Намесьнік старшыні “Газпрома” Аляксандар Разанаў заявіў, што калі тарыфы на транзыт расейскага газу празь Беларусь не задаволяць расейскі бок, і рашэньне на гэты конт ня будзе прынятае на працягу паўгоду, то “Газпром” пачне шукаць альтэрнатыўныя шляхі транспартаваньня газу ў Эўропу, у прыватнасьці, праз Украіну ды Малдову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG