Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКІ НАЦБАНКУ БЕЛАРУСІ: УВЯДЗЕНЬНЕ РАСЕЙСКАГА РУБЛЯ МОЖА АДМОЎНА АДБІЦЦА НА АЙЧЫННАЙ БАНКАЎСКАЙ СЫСТЭМЕ

Юлія Шарова, Менск

(Лузгін: ) “Ускосным узьдзеяньнем будзе тое, што яшчэ болей узмоцніцца цікавасьць расейскіх банкаў да нашай банкаўскай сыстэмы. І будуць спробы набыць нашыя банкі і канкураваць зь імі. Канечне, калі мы дазволім нашым суб’ектам гаспадараньня адкрываць рахункі ня толькі ў беларускіх, але і ў расейскіх банках, гэта створыць некаторыя праблемы для нашых банкаў. Канкурэнцыя ўзмоцніцца ў любым выпадку, але мы ў той жа час лічым, што драматызаваць сытуацыю тут ня варта”.

На сёньняшні дзень у Беларусь працуе 29 банкаў і 477 філіяў банкаў. У банкаўскай сыстэме краіны працуюць 44 тысячы чалавек, ня ўлічваючы супрацоўнікаў Нацыянальнага банку. Тры банкі прызнаныя банкрутамі, яшчэ адзін банк знаходзіцца ў стадыі самаліквідацыі.
XS
SM
MD
LG