Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУДЫ ІДУЦЬ РАСЕЙСКІЯ КРЭДЫТЫ


Юры Дракахруст, Прага

Пры гэтым калі расейскія дзяржаўныя крэдыты Беларусь атрымлівае пад 5% гадавых, то на рахунках у расейскіх банках гэтыя грошы даюць прыбытак у 10-12% і нават 15% гадавых. Паводле падлікаў “Ведомостей”, на гэтай розьніцы адсоткавых ставак Беларусь зарабляе каля дзьвюхсот дваццаці пяці мільёнаў рублёў за год. Паводле тлумачэньня прадстаўнікоў Нацыянальнага банку Беларусі, Цэнтральны банк Расеі ведае пра тое, як беларускі бок выкарыстоўвае выдадзеныя крэдыты. Кіраўнік управы інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў мяркуе, што сытуацыя з размяшчэньнем расейскіх крэдытаў ня робіць аніякай шкоды ані Цэнтральнаму банку Расеі, ані беларускаму боку.

Іншы пункт погляду – у аглядальніка расейскага тэлеканалу ТВС Юліі Латынінай. Паводле яе, паводзіны Беларусі ў дадзеным выпадку – тое ж самае , калі б у вас папрасілі ў доўг на лячэньне маці, хворай на рак, а высьветлілася, што грошы былі патрачаныя на падарунак палюбоўніцы. “Статус жаніха – піша расейская журналістка – дазваляе Лукашэнку, не заходзячы ў ЗАГС, жыць на адсотак з пасагу”. Паводле Юліі Латынінай, Лукашэнка ніколі не аб’яднаецца з Расеяй, бо краіны, дзе бясьсьледна зьнікаюць палітычныя апанэнты, не аб’ядноўваюцца з краінамі, дзе палітычныя апанэнты яшчэ не зьнікаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG