Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБМЕННЫ КУРС АМЭРЫКАНСКАГА ДАЛЯРУ ПАДАЕ АДНОСНА ЭЎРА


Аляксей Знаткевiч, Прага

Агульнаэўрапейская валюта амаль дасягнула ўзроўню, зь якога некалi пачынала ў 1999 годзе – 1 даляр 18 цэнтаў за адзiн эўра. За апошнi год курс даляру вырас болей, чым на 20%.

У гэтыя выходныя мiнiстар фiнансаў ЗША Джон Сноў у сваiм тэлеiнтэрвiю сказаў, што падзеньне даляру цяпер ёсьць адным з найлепшых момантаў для амэрыканскай эканомiкi, бо дапамагае экспартэрам прадаваць амэрыканскiя тавары за мяжой. Слабы даляр робiць гэтыя тавары таньнейшымi – найперш для эўрапейскiх пакупнiкоў.

Сноў аднак падкрэсьлiў, што амэрыканскiя ўлады не адмаўляюцца ад доўгатэрмiновай палiтыкi моцнага даляру. Такую ж заяву ў панядзелак зрабiў прэсавы сакратар мiнiстэрства фiнансаў ЗША Тонi Фрата.

Тым ня менш, пасьля выказваньняў мiнiстра фiнансаў на тэлебачаньнi, эўра ў адносiнах да даляру пайшоў угару найвышэйшым тэмпам за ўсе чатыры гады свайго iснаваньня.

Вось як гэта пракамэнтаваў газэце “International Herald Tribune” Одры Чайлд-Фрыдман, эканамiст лёнданскай фiнансавай кампанii CIBC World Markets: “У прынцыпе, мiнiстар кажа валютнаму рынку, якi ўжо меў ахвоту прадаваць даляры, прадаваць яшчэ болей. Няма патрэбы афiцыйна адмаўляцца ад палiтыкi моцнага даляру. Але такiмi нязначнымi намёкамi фiнансавыя ўлады кажуць, што яны ня супраць такiх працэсаў”.

Шмат якiя амэрыканскiя каманii ўжо кажуць пра пазытыўны ўплыў слабога даляру на iх экспартныя продажы. Аналiтыкi папярэджваюць, што далейшае падзеньне даляру можа выклiкаць канфлiкты з гандлёвымi партнэрамi ЗША. Асаблiва гэтым заклапочаныя японскiя фiнансавыя ўлады, якiя сёлета ўжо некалькi разоў прадавалi буйныя партыi сваёй валюты, каб яна не расла ў адносiнах да даляру i ня шкодзiла японскiм экспартэрам.

Адрозна ад Японii, Эўрапейскi цэнтральны банк пакуль што ня ўмешваўся ў валютны рынак, каб спынiць рост эўра, пiша “International Herald Tribune”. Таму, на думку аналiтыкаў, якiх цытуе газэта, у наступныя месяцы эўра адносна даляру будзе расьцi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG