Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ШКЛО-ГЛУШУ” НАБЫЛА МАСКОЎСКАЯ ФІРМА “СТРОГАНАЎ І КАМПАНІЯ”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць

Гаспадарчы суд прызнаў “Шкло-Глушу” банкрутам і амаль год прадпрыемства не працавала. Пры гэтым работнікі не атрымлівалі дзьве траціны акладу, як гэта прадугледжана законам, бо крэдыторы адмовіліся даць грошы.

Прадпрыемства некалькі разоў выстаўлялася на таргі, і інтарэс да іх выяўляла толькі фірма “Строганаў і кампанія”. Аднак маскоўскую фірму не задаволіў першапачатковы кошт 1,2 мільярда рублёў. З кожнымі новымі таргамі ён зьніжаўся спачатку на 20%, потым — напалову.

У выніку “Шкло-Глуша” была прададзеная за 210 мільёнаў рублёў. Гэтых грошай ня хопіць, каб разьлічыцца з крэдыторамі прадпрыемства. Новыя гаспадары абавязаліся кампэнсаваць адному з крэдытораў — аб’яднаньню “Магілёўэнэрга” выдаткі на выплату дзіцячай дапамогі работнікам “Шкло-Глушы” і ўтрыманьне аховы.

Новыя гаспадары заявілі, што яны выплацяць калектыву “Шкло-Глушы” запазычанасьці заробкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG