Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭМ’ЕРЫ БЕЛАРУСІ І ЎКРАІНЫ ПРА ГАНДЛЁВАЕ І ЭКАНАМІЧНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА НЕ ДАМОВІЛІСЯ


Казімер Яноўскі, Гомель

Нягледзячы на адсутнасьць выніковых дакумэнтаў, прэм’еры заяўлялі, што яны значна наблізіліся да падпісаньня. Генадзь Навіцкі лічыць, што ўжо амаль трымае жар-птушку ў руках — патрэбнае яшчэ толькі невялікае намаганьне. Кажучы пра жар-птушку, ён, відаць, меў на ўвазе канкрэтную суму доўгу, на якую пагодзіцца Ўкраіна.

Вядома, што беларускі бок настойвае на 113 мільёнах даляраў. На такую суму Беларусь нібыта яшчэ з 1992 году не атрымала прадукцыі. З прычыны фінансавага доўгу Беларусь і не ратыфікуе пагадненьне пра беларуска-ўкраінскую мяжу.

Украіна называе суму 51 мільён даляраў. Да таго ж прэм’ер-міністар Анатоль Кінах ужывае словазлучэньне “так званы доўг”. Ён наогул ня лічыць фінансавыя прэтэнзіі Беларусі вонкавым урадавым доўгам Украіны. Не азначаны гэты доўг, як вонкавы, і ў пагадненні, якое падпісала летась Украіна з парыскім Клюбам крэдытораў.

Запазычыліся беларусам канкрэтныя суб’екты гаспадараньня, і ўкраінскі прэм’ер гатовы ствараць спрыяльныя гандлёва-эканамічныя дачыненьні, разьвіваць сумесныя прадпрыемствы і такім чынам атрымліваць большую выгаду.

На думку Анатоль Кінаха, гэта тым больш важна, што межы Эўразьвязу няўхільна рухаюцца на ўсход, і хутка ва Ўкраіне і таксама ў Беларусі адчуецца націск тавараў Эўразьвязу.

Адначасова ўкраінскі прэм’ер адзначае важнасьць стратэгічнага і геаграфічнага становішча дзьвюх краінаў:

(Кінах: ) “Нашыя дзяржавы зьяўляюцца неад’емнай часткаю энэргетычнай бясьпекі эўрапейскага кантынэнту”.

Тым часам зьнешнегандлёвы абарот Украіны і Беларусі працягвае скарачацца. Сёлета за чатыры месяцы ён зьменшыўся ў параўнаньні зь леташнім на 36,5%.

І яшчэ адна адна дэталь. Падчас нядаўняй сустрэчы ў Чарнігаве Аляксандар Лукашэнка і Леанід Кучма абавязвалі прэм’ераў падпісаць пагадненьне пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўрэгуляваньне даўгоў да 15 чэрвеня. Аднак сёньня ў Гомелі прэм’еры гэтага не зрабілі. Да канца тэрміну выкананьня даручэньня засталося два дні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG