Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ МОГУЦЬ БЕЛАРУСЫ ПЛАЦІЦЬ ЗА МЭДЫЧНЫЯ ПАСЛУГІ?


Міхал Стэльмак, Менск

(Белякоў: ) "Калі чалавек атрымлівае 70 даляраў, ён ня можа плаціць за сваё здароўе — гэта першае. Другое — ёсьць закон, Канстытуцыя пра бясплатную мэдыцыну. І Канстытуцыю ніхто ня мае права парушаць. Гэта праблема не беларускага народу. Гэта праблема Лукашэнкі.

Сёньня, каб вырашыць праблему платнай аховы здароўя, трэба вырашыць праблему падаткаабкладаньня. Таму што чалавек плаціць са свайго заробку падаткі і на ахову здароўя, і на сацыяльнае забесьпячэньне. Калі ў бюджэце ёсьць праблемы, гэта не азначае, што іх трэба перакладаць на народ. Трэба перакладаць на ўрад, на прэзыдэнта, на ўсіх астатніх".

(Карэспандэнт: ) "У іншых жа краінах таксама ёсьць платная мэдыцына?"

(Белякоў: ) "Абсалютна так. Але ў іншых краінах не 100 даляраў зарплата найбольшая, а 2000 даляраў зарплата. Я вывучаў праблемы розных узроўняў мэдычнай дапамогі і Амэрыкі, і Англіі, і Эўропы. У Англіі, напрыклад, дзяржаўная мэдыцына".

(Карэспандэнт: ) "Ці ёсьць нейкія паслугі, якія можна перавесьці ў шэраг платных?"

(Белякоў: ) "Рэч не ў паслугах, а ў кантынгенце. Ёсьць такія паслугі — як, скажам, масаж, фізіятэрапія. Але яны залежаць ад кантынгенту. Калі пэнсіянэры, інваліды, то пры 50 далярах пэнсіі нельга аказаць аднаразовую паслугу за 20 даляраў. Наша грамадзтва матэрыяльна пакуль гатовае на 3–4% да платных паслугаў. Ня больш за тое.

Хаця, калі я ў свой час быў начальнікам аховы здароўя гораду, мы аказвалі платныя паслугі. Ёсьць пэўная група людзей, гатовая плаціць на пэўных умовах. У Менску тады было платных паслугаў 87% ад рэспубліканскага аб'ёму. Тады былі эканамічныя ўмовы, і паслугі прыжываліся. Ёсьць людзі, якія хочыць іх атрымаць, ёсьць мінімум мэдыцынскіх паслуг".

(Карэспандэнт: ) "Інакш кажучы, сёньняшняя палітыка дзяржавы адносна платнай мэдыцыны неабгрунтаваная?"

(Белякоў: ) "Пяцьдзясят, сорак альбо трыццаць даляраў пэнсія. За прыём у лекара аддай 2–3 даляры. Адкуль у чалавека даляры? Адкуль грошы?” — мяркуе Леанід Белякоў, які ў Вярхоўным Савеце 13 скліканьня кіраваў парлямэнцкай камісіяй у пытаньнях аховы здароўя .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG