Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ ПРАЙШЛО ПАСЕДЖАНЬНЕ МІЖБАНКАЎСКАЕ РАДЫ САЮЗУ БЕЛАРУСІ Й РАСЕІ


Юры Сьвірко, Магілёў


Спадар Герашчанка прыехаў у Магілёў цягніком з Масквы. Уранку яго ўрачыста сустрэлі з хлебам-сольлю і адвезьлі ў рэзыдэнцыю ў цэнтры гораду, якую магілёўцы называюць лукашэнкавай гасьцініцай, – гэта асабняк на вуліцы Міронава.

У папярэднім парадку дня было заплянавана абмеркаваньне праграмы супольных дзеяньняў Цэнтральнага банку Расеі і Нацыянальнага банку Беларусі на наступныя пяць гадоў. Але што насамрэч абмяркоўвалася на паседжаньне – не вядома. Нарада бо адбывалася за зачыненымі дзьвярыма, без журналістаў ды якіх-небудзь прэсавых рэлізаў.

Паседжаньне пачалося а 10-й і скончылася ў абед. Паводле некаторых зьвестак, найбольш супярэчлівае пытаньне пра адзіны эмісійны цэнтар агульнае саюзнае валюты ў Магілёве нават не закраналася. Беларускі бок цікавіўся магчымасью атрыманьня стабілізацыйных крэдытаў з Расеі.

Цікава, што напярэдадні магілёўскае нарады, управа Нацыянальнага банку Беларусі скасавала (як яна мяркуе) для лібэралізацыі валютнага рынку ў Беларусі абмежаваньне для насельніцтва на суму валюты, якую яно купляе. Раней гэтая сума была памерам у 300 даляраў ЗША на чалвека ў дзень. Цяпер абмежаваньне скасаванае. Акрамя таго павялічылі з 5 тысячаў да 20 тысячаў даляраў абмежаваньне ў месяц для рэзыдэнтаў на пазабіржавым валютным рынку. Таксама ўправа Нацыянальнага банку Беларусі зьмяніла палажэньне аб стварэньні, ліцэнзаваньні ды спыненьні дзейнасьці банкаў на тэрыторыі Беларусі. Мяркуецца, што гэта датычыць новых супольных або цалкам расейскіх банкаў на тэрыторыі Беларусі. І гэта мусіць задаволіць расейскі бок.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG