Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Debby Boone – You Light Up My Life



У 1977-м годзе ўся Амэрыка захапілася лірычнай балядай пад назовам You Light Up My Life. Песьня ў тым-жа годзе была ўзнагароджаная Оскарам, а беларуская дыяспара яе так палюбіла, што папрасіла Натальлю Арсеньневу перакласьці словы на беларускую мову. Паэтка назвала свой тэкст “Чароўны мой сон”. Цяпер памятаю толькі фрагмэнты –

Я ноч у ноч сядзеў тут самотна,
Чакаў каб нехта мне песьню сьпяяў.
І столькі сноў хаваў дзесь глыбока,
Каб у сэрцы сваім зноў сустрэў цябе я.”

А прыпеў Арсеньневай быў такі –

“Ты сьвеціш мне ўдзень,
сьцярпець ўсё магу з табой.
Ты сьвеціш мне ўдзень –
і поўніш сьпевам ноч!
Хачу па скон, я быць з табой –
Ты ж мой чароўны сон.”

Сёньня слухаем песьню You Light Up My Life у ангельскім арыгінале. Сьпявае Debby Boone.
XS
SM
MD
LG