З часу свайго заснаваньня ў 1995 году надзвычайнай папулярнасьцю на Беласточчыне карыстаецца вакальна-інструмэнтальны ансамбаль “Прымакі”. Гурт на чале зь Юркам Астапчуком, налічвае 8 чалавек, зь якіх кожны грае на розных інструмэнтах і сьпявае, выконвае ў асноўным музыку памежжа, тую, якая ахвотна слухаецца і выконваецца на Беласточчыне, гэта значыць беларускую, украінскую, польскую і расейскую. Пасьля шэрагу канцэртаў у Беларусі, “ Прымакоў” пачалі называць “ беластоцкімі “Песьнярамі”. На колькі заслужанае гэтае званьне, мяркуйце самі.
Прапаную паслухаць песьню “Дазволь”у выкананьні “Прымакоў”.