Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Irving Berlin – Always



14 гадоў таму ў гэты дзень ва ўзросьце 101 год, памёр адзін з найвялікшых амэрыканскіх кампазытараў, аўтар безьлічы папулярных сярод амэрыканцаў песьняў – такіх, як “Божа, благаславі Амэрыку” і “Белыя Каляды” – Ірвінг Бэрлін. Што тычыцца мяне, беларускага амэрыканца, мне асабліва прыемна таксама ад таго, што гэты геніяльны музыка – ураджэнец Беларусі: Ірвінг Бэрлін нарадзіўся ў Магілёве ў 1888-м годзе, але пяцігадовым хлапчуком ён эміграваў у Амэрыку, і затым цягам ўсяго свайго жыцьця ўсхваляў сваю другую Радзіму, у сваіх цудоўных словах і мэлёдыях патрыятычных і рамантычных песьняў.

Сёньня слухаем песьню Ірвінга Бэрліна Always – Заўседы. Сьпяваюць Sarah Vaughan і Billy Eckstine.
XS
SM
MD
LG