Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Roberta Flack – Killing Me Softly With His Song



Учора ў нашым эфіры Вы слухалі песьню American Pie амэрыканскага сьпевака Дона Макліна, а сёньня я прапаную Вам песьню напісаную ў гонар менавіта гэтага сьпевака. Найбольшым гітом крыштальна-галосай сьпявачкі 70-х гадоў Robert’ы Flack стала далікатная баляда прысьвечаная Макліну, якая ў перакладзе называецца “ён пяшчотна забівае мяне сваёй песьняй”. Твор нядаўна быў перапрацаваны ў хутчэйшым рытме гуртам Фуджіз і карыстаецца папулярнасьцю сярод новага маладога пакаленьня. Мы аднак слухаем яго сёньня ў ягоным лагодным арыгінале.
XS
SM
MD
LG