Адна з найбольш запамінальных песьняў майго дзяцінства, якая зрабіла на мяне вялікае уражаньне, калі мне было ўсяго 9 гадоў – гэта супэр гіт амэрыканскага рок-гурту Jefferson Airplane – White Rabbit. (Белы Заяц). Песьня выйшла у 1967-ым годзе, у самым росквіце эпохі “гіппі”. Яе назоў узяты з сусьветна вядомай казкі Люіса Кэрала “Аліса ў Краіне Цудаў”. Песьня насычаная дзівоснымі вобразамі, якія пабачыла гераіня Кэррала Аліса. Аднак “Аліса” у песьні Jefferson Airplane гэта кожная маладая дзяўчына, якая экспэрымэнтуе з наркотыкамі. “Запытайся Алісу”, сьпявае вядучая гурту Grace Slick, “Яна Вам раскажа, што перажыла” - маецца на ўвазе альтэрнатыўны сьвет, у які вядуць наркотыкі. Песьня застаецца моцнай засьцярогай супраць ужываньня наркотыкаў і дагэтуль выклікае ў мяне, як кажуць, “мурашкі па скуры”.
Сеньня ў нашым эфіры Grace Slick і Jefferson Airplane сьпяваюцьWhite Rabbit.