Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Michael Jackson. Beat It


Сёньня адзначае свой 45ы дзень народзінаў адзін з найярчэйшых поп-зорак нашай эпохі – кампазытар, танцор, сьпявак (і дарэчы мой равесьнік) Майкл Джэксан. Хоць зорка Майкла Джэксана значна зацьмененая апошнімі гадамі ў сувязі з скандальнымі абвінавачваньнямі супраць сьпевака, Джэксан безумоўна заслужыў ганаровае месца у аналах літаратуры поп-музыкі. Ягоны вехавы альбом “Трылер” застаецца самым распраданым дыскам у гісторыі грамзапісу – альбом распрадаўся па цэлым сьвеце у памеры 45 мільёнаў экзэмпляраў, на ім 10 гітаў, і Джэксан атрымаў за гэты дыск ажно 8 “Грэмі”, самых прэстыжных узнагародаў амэрыканскай акадэміі грамзапісу. Сёньня слухаем песьню Beat It з гістарычнага альбому Thriller сёньняшняга юбіляра Майкла Джэксана.

Данчык
XS
SM
MD
LG