Падчас сваіх канцэртаў у Беларусі я часта сьпяваў песьню па грэцку з рэпэртуару адной з маіх улюбёных сьпявачак Наны Мускуры. Песьня называецца Milisse Mou – што па-грэцку значыць “Раскажы мне”. “Раскажы мне, раскажы мне – пра мора, пра неба, пра месяц і пра нас”. Сёньня ў нашым эфіры прапаную Вам арыгінальную вэрсію Мілісэ Му у выкананьні Наны Мускурі.
Данчык