Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bill Medley & Jennifer Warnes. I’ve Had the Time of My Life


Амэрыканскі дуэт The Righteous Brothers зрабіў свой дэбют у далекім 1964 годзе, выступаючы на сцэне з такімі поп-фэномэнамі, як Beatles і Rolling Stones. Бас Біл Мэдлі і тэнар Бабі Гэтфілд сёлета былі ўлучаныя у Калідор Знакамітасьцяў Рок-эн-Ролу. Яны дагэтуль даюць канцэрты па ўсім сьвеце і застаюцца папулярнымі, як сярод старэйшага пакаленьня, так і сярод маладых – дзякуючы выкарыстоўваньню іхных песьняў у шмат-якіх папулярных галівудзкіх фільмах. “Кіно – кажа Гэтфілд – прадставіла нашую музыку цэламу новаму пакаленьню”. Сёньня слухаем адну палову дуэту The Righteous Brothers Біла Мэдлі і амэрыканскую сьпявачку Джэніфэр Ўарнз зь песьняй I’ve Had the Time of My Life, якая стала галоўнаё мэлёдыяй фільму Dirty Dancing.

Данчык
XS
SM
MD
LG