Сёньня ў нашым эфіры – песьня, якая здабыла рэкорд як найбольш папулярная мэлёдыя сярод амэрыканскіх ды-джэяў. На працягу апошніх сарака гадоў You’ve Lost that Loving Feeling (“Ты страціў пачуцьцё каханьня”) у выкананьні амэрыканскага дуэту The Righteous Brothers круціцца часьцей на амэрыканскіх радыёхвалях, чым усе іншыя поп-мэлёдыі. Дыск-жакеі па ўсёй краіне выкарыстоўвалі гэтую песьню ў сваіх музычных праграмах больш за 8 мільёнаў разоў. Ну а на хвалях беларускай “Свабоды” песьня і выканаўцы, якіх часопіс Vanity Fair нядаўна назваў “найбольш эратычным мужчынскім дуэтам у гісторыі грамзапісу”, гучаць упершыню. You’ve Lost That Lovin Feeling сьпяваюць The Righteous Brothers.
The Righteous Brothers. You’ve Lost That Lovin Feeling