Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Eddie Fisher. Oh My Papa



Сёньня я выбраў для Вас сапраўды настальгічную песьню, якая мабыць спадабаецца найбольш нашым старэйшым слухачам. Адным з самых папулярных амэрыканскіх сьпевакоў 50-ых гадоў – кумірам пакаленьня маіх бацькоў – быў Эды Фішэр, які сёньня адзначае свой дзень народзінаў. Слава Фішэра дасягнула свайго апагею у 59ым годзе у выніку рамантычнага скандалу. Тады Фішэр бязьлітасна кінуў жонку і двух дзяцей, каб стаць чацьвертым мужам Элізабэт Тэйлар. 5 гадоў пазьней Тэйлар кінула Фішэра, каб выйсьці замуж за Рычарда Бэртана. Пасьля гэтага кар’ера Фішэра пайшла на спад. Сёньня слухаем песьню ў выкананьні Эды Фішэра, прысьвечаную ягонаму бацьку – Оh My Papa.

Данчык
XS
SM
MD
LG