Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 26 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год:

“Сабіраю аб’ездную беларускую труппу. Хто хочэ далучыцца да труппы, прашу ў “Беларускую кнігарню” (Вільна, Завальная №7), на маё імя паведаміць. Ад мастакоў вымагаецца, каб мелі добры беларускі акцэнт у мове, зналі ўжо сцэну, маглі пеяць і танцаваць на сцэне. Ігнат Буйніцкі”.

“ЛіМ”, 1964 год. Пра зьмест кіначасопіса “Савецкая Беларусь №11”:

“Першыя кадры расказваюць аб урачыстасцях, якімі адзначыў беларускі народ 94-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна… Выклікаюць цікавасць у гледачоў кадры аб выступленні артыстаў Беларускай эстрады на Мінскім гадзіннікавым заводзе, аб святкаванні ў Мінску 400-годдзя з дня нараджэння Шэкспіра. Асобны кінасюжэт прысвечан выстаўцы работ таленавітага фінскага скульптара Эсі Рэнвал у Мінску. Заключныя кадры расказваюць аб адкрыцці навігацыі на Прыпяці”.

“Свободные новости”, 1994 год. Валянцін Аскоцкі, сакратар выканкаму Садружнасьці саюзаў пісьменьнікаў з Масквы:

“Трэба сказаць, што гэтае жаданьне — узнагародзіць Васіля Быкава ордэнам Дружбы народаў — было вельмі актыўна падтрыманае расейскім МЗС. Але, на жаль, праз два тыдні, а менавіта 17 чэрвеня, нам афіцыйна зрабілася вядома, што паколькі Васіль Быкаў зьяўляецца грамадзянінам незалежнай дзяржавы, то, натуральна, расейскі МЗС запытаў беларускі МЗС, і нам афіцыйна паведамілі, што беларускі МЗС выказаўся супраць узнагароджаньня Васіля Быкава”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG