Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 8 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“Асаблівую актыўнасць праяўляюць кулацкія элементы і іх агентура — папы, ксяндзы, равіны і сектанцкія прапаведнікі ў дні рэлігійных свят. Адным з такіх свят з’яўляецца хрысціянская пасха. Папы, ксяндзы і сектанцкія прапаведнікі расказваюць аб страданні, “смерці” і “воскрэсеніі” хрыста. Навука ўжо даўно ўстанавіла, што гэтыя апавяданні з’яўляюцца казкамі: хрыста ніколі і нідзе не было. За гэтыя казкі эксплаататары і іх верныя слугі — духоўнікі трымаюцца таму, што гэтымі казкамі ўзаконьваюцца пакуты працоўных на зямлі. Такава эксплаататарская сутнасць пасхі”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Беларускі народ любіць сьвята Вялікадня, рыхтуецца да яго з надзвычайнай стараннасьцяй і сьвяткуе асабліва ўрачыста. Гэта таму, што яно мае для нас асаблівае значэньне, бо нікому так не патрэбна і ніхто так ня імкнецца да духоўнага ўскрашэньня, як наш народ. Ён перажыў пару жудаснага ўпадку, але ніколі ня страціў надзеі на сваё Адраджэньне. Ён ніколі ня страціў веры ў перамогу Дабра над злом. Нават у пару найжудасьнейшага разгулу бальшавіцкага антыхрыста ў Беларусі, калі, здавалася, чалавек у ёй вось-вось згіне, — гэта не наступіла”.

“Народная газета”, 1994 год. Група народных дэпутатаў з нагоды падзеяў вакол камісіі, якую ўзначальвае А.Лукашэнка:

“Са зразумелых прычынаў гэтая дэпутацкая камісія ніколі ня мела падтрымкі ў афіцыйных колах. Яе рабоце ўвесь час ставіліся шматлікія перашкоды. Сёньня па тых людзях, якія мужна спрабуюць працягваць працу ў камісіі, нанесены чарговы ўдар — спынена фінансаваньне ўсіх работ, адкліканыя экспэрты, памяшканьне камісіі з 4 красавіка 1994 г. апячатанае, нават замкі на кабінэтах замененыя на новыя. Зроблена ўсё гэта без рашэньня Вярхоўнага Савету на падставе вуснага распараджэньня Старшыні Вярхоўнага Савету М.І.Грыба”. Заяву сярод іншых падпісалі: Д.Булахаў, В.Ганчар, Л.Сініцын, В.Кучынскі, А.Лябедзька, В.Шэйман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG