Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 30 САКАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Голас Беларуса”, 1924 год:

“23 сакавіка с.г. у Вільні на Базыліянскіх мурох адбылася лекцыя гр.Драздовіча аб будаўніцтве старадаўняй Беларусі, якая зрабіла прыемнае ўражаньне на слухача… З апошняга пункту гледжаньня, асаблівую ўвагу зьвяртала на сябе чарга ілюстрацыйных абразкоў, вельмі прыгожа выкананых. Таленавіты мастак-маляр, ня гледзячы на цяжкія варункі сваёй падгатаваўчай працы і беднасьць матар’ялу (звычайны вугаль і газэтная папера), здолеў улажыць у іх ня толькі праўдзівасьць старадаўняй будоўлі, але і задавольніць вока слухача з боку хараства”.

“Чырвоная змена”, 1934 год:

“Афарбаваны ў сьветла-шэрую фарбу, “Максім Горкі” ўжо пастаўлены на колы вышынёй у 2 мэтры. Пад ягонымі крыльлямі — размахам у 64 мэтры — вольна праводзяцца работы над другімі самалётамі. Даўжыня фюзэляжу — 35 мэтраў. Карысная нагрузка самалёта 9-10 тон. Радыус дзеяньня — ня менш 1000 кілямэтраў. Абсталяваны 6 магутнымі совецкімі маторамі, “Максім Горкі” можа разьвіваць хуткасьць у 220–240 кілямэтраў у гадзіну. Для канчатковай даробкі самалёт будзе разабран і перавезен на аэрадром. Каб яго ўзважыць, на Кастрычніцкім полі пабудавалі асобную пляцоўку”.

“Народная газета”, 1994 год. Артыкул “Лукашэнка абвінаваціў высокіх службовых асоб у карумпаванасьці і зарабіў у адказ абвінавачаньне ў паклёпніцтве”:

“Учора агенцтва Белінфарм перадало ў рэдакцыю заяву намесьнікаў Старшыні Савету Міністраў С.В.Брыля і М.М.Косьцікава, міністраў абароны П.П.Казлоўскага, замежных спраў П.К.Краўчанкі і зьнешнеэканамічных сувязей У.В.Радкевіча, дзе яны рашуча адмятаюць абвінавачаньні ў свой адрас і зазначаюць, што лічаць прамым абавязкам абараніць свой гонар і годнасьць. Прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўраду В.Ф.Кебіча Ўладзімер Замяталін, са свайго боку, абвінаваціў старшыню “антыкарупцыйнай” камісіі ў “нягодных мэтадах перадвыбарчай барацьбы” і нават выказаў гіпотэзу, што “такі “праваабаронца”, як Лукашэнка… мае даляравага спонсара”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG