Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 23 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год, Г.Б. з нагоды выданьня зборніка “Вянок”:

“Богдановіч умее ўсё ажывіць, перэтварыўшы па-своему. І лёгка ліюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожны формай падходзіць да думкі. Думак тых — багата, і вось бачым у “Вянку” вершы такой формы, такой будовы — часта вельмі рэдкай, якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурные народы з найбольш развітай літэратурнай мовай. Здаецца, калі-б наш “песьняр красы” меў толькі адну мэту: паказаць, што беларуская мова можэ разьвівацца, як мова літэратурная, — дык ён гэтай мэты дайшоў. “Вянок” — гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі”.


“Чырвоная змена”, 1964 год, інфармацыя БелТА:

“Выйшаў тысячны нумар газэты “Зорька”. У надрукаваным прывітаньні Цэнтральнага Камітэту ЛКСМБ і Рэспубліканскага савету піянэрскай арганізацыі імя У.І.Леніна гаворыцца: “Сардэчна віншуем калектыў рэдакцыі газэты “Зорька” з выхадам тысячнага нумару. Жадаем новых посьпехаў у камуністычным выхаваньні юных ленінцаў, будучых будаўнікоў камунізма”. Юбіляра сардэчна вітаюць таксама “Пионерская правда”, украінскія дзіцячыя газэты “Зірка” і “Юный ленинец”, літоўская газэта “Ліетувос піонэріс” і беларуская газэта “Піянер Беларусі”. Выхад тысячнага нумару газэты — сьвята для ўсіх дзяцей, якія зь ёй сябруюць, у якую пішуць і ў якой пытаюцца парады. Газэта заклікае іх жыць і працаваць так, як вучыў Уладзімер Ільліч Ленін. І ў гэтым яе вялікая заслуга”. Цікава, а ці будзе якое віншаваньне з нагоды магчымага закрыцтця часопіса “Бярозка”?


“Рэспубліка”, 1994 год, “Праездам праз тры краіны — ад сьняданку да абеду”:

“У Берасьці адбылася нарада чыгуначных экспэртаў з Расеі, Польшчы і Беларусі. Абмяркоўвалася праблема рэканструкцыі магістральнага шляху “Варшава-Берасьце-Масква”. Цягнікі на гэтым напрамку на асобных участках ужо сёньня імчацца з хуткасьцю больш за сто кілямэтраў на гадзіну. Аднак вырашана, што да 2000 году падарожжа зь Берасьця ў Маскву зойме ня больш за пяць гадзін, а ў Варшаву — каля гадзіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG