Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 16 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Аб нас ходзіць ужо пагаворка, што кожны беларус — гэта рэдактар, а прынамсі агулам палітык. У гэтай насьмешцы з нас нашых “прыяцеляў” ёсьць нямала праўды. Пакруціўся сюды-туды беларускі інтэлігент, ці кандыдат на такога, глядзіш — ужо і выдаў газэту, ды такую, што — хавайцеся народы! Скажам выразна — пераважна глупую і пустую і чужую для беларусаў духам”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Дзякуючы скарачэньню фронту ўсходнія часьціны беларускіх земляў, як Смаленшчына, Браншчына, Гомельшчына апынуліся ізноў пад савецкім ярмом. Але беларусы Смаленшчыны і Гомельшчыны ня хочуць пакорна ўкладаць сваю сілу ў жыдоўска-бальшавіцкае ярмо. Яны з аружжам у руках пайшлі ў лес, адкуль і далей змагаюцца з бальшавіцкімі акупантамі. Гэтак званыя “Зялёныя” аддзелы беларускіх партызанаў зьяўляюцца страхам тылавых бальшавіцкіх уладаў. Яны нападаюць на камісараў НКВД, мінуюць дарогі, чыгуначныя шляхі, захопліваюць абозы… Цікава, што да “Зялёных” уцякаюць былыя савецкія партызаны, пабачыўшы, як прынялі іх бальшавікі”.

“Настаўніцкая газэта”, 1974 год:

“Дзялкі ад мастацтва Цім Райс і Андру Лойд Вебер, якія кідаліся ў пошуках новых лібрэта і герояў, знайшлі і тое, і другое ў бібліі. Іх “рок-н-ролавая” опэра “Ісус Хрыстос — супэрзорка” стала ў цэнтры ўвагі мінулагодняга тэатральнага сэзону на Пікадзілі і Брадвэі. У Францыі напярэдадні парыскай прэм’еры “Ісуса Хрыстоса — супэрзоркі” ўсе сродкі масавай інфармацыі — радыё, друк, грампласьцінкі — толькі і гаварылі пра апошнія 7 дзён жыцьця героя. Але спэктакль тым ня менш праваліўся з такім трэскам, што хутка прадстаўленьні былі перанесены з палаца Шайо ў тэатар “Алімпія”, а затым у падпраўленым выглядзе — у правінцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG