Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 31 СЬНЕЖНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Вечерний Минск”, 1973 год. Верш М.Хведаровіча “За шчасьце савецкіх людзей”:

“За ранак Айчыны.
Ён заўтра з зарой
Крок новы пачне
Да высокае мэты.
Мы чокнемся дружна,
Абдымем за гэта
Сябровак і добрых сяброў.
Хай вернасьць народу
Заўсёды жыве
У сэрцах раскрытых
І ў кожнай задуме.
Чакаюць нас вёсны
Ў разбуджаным шуме
Заместа зімовых завей.
За мужнасьць.
За цьвёрдасьць і яснасьць
Падзей,
За родную,
Слаўную партыю нашу
Паднімем вышэй
Навагоднія чашы,
За шчасьце савецкіх
Людзей”.

“Рэспубліка”, 1993 год:

“У навагоднюю ноч мяжу Беларусі перасякуць машыны ўдзельнікаў аўтапрабегу “Лёндан-Нью-Ёрк: па сушы”. Прабег стартаваў 27 сьнежня ў брытанскай сталіцы і фінішуе 31 сакавіка будучага году ў сэрцы Амэрыкі. За плячыма ўдзельнікаў засталіся тунэль пад Ля-Маншам, Францыя, Нямеччына, Польшча. З азіяцкага на амэрыканскі кантынэнт экспэдыцыя пераправіцца па лёдзе Бэрынгава праліву на ўнікальных машынах “Арктос” канадзкай берагавой аховы. У час прабегу пройдуць выпрабаваньні грузавікі Ўральскага аўтазаводу і аўтамабілі канцэрну “Форд”: джып “Мавэрык” і найлепшы аўтамабіль 1993 году — “Форд-Мандэо”. СП “Лада ОМС”, афіцыйны дылер канцэрну ў рэспубліцы, ужо пачало пастаўкі гэтай тэхнікі на беларускі рынак”.

“Наша Ніва”, 1993 год:

“Адзін палітык сказаў нядаўна, што Беларусь — краіна з жаночым пачаткам. Калі так, то гэта краіна, дзе няма мужчын (ад чаго ўсе жанчыны ў глыбокай дэпрэсіі). Няма дзеяча, які з ідэі зрабіў бы прынцып і апладніў грамадзкую сьвядомасьць. Краіна без мужчын… Ёсьць толькі нейкія падабенствы — адзін звонкі, другі глухі і два санорныя, і яшчэ мяккі знак — вось і ўсе байцы сярод чыстых, працяглых і бясконцых Е, А, У… Вось і ўся справаздача. Магчыма, беларускаму народу патрэбныя мужчыны, а не газэты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG