Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 25 СЬНЕЖНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Минские губернские ведомости”, 1853 год:

“Робячы ласку на ўсёпадданейшае прашэньне жонкі Менскага Губэрнскага Прадвадзіцеля Дваранства, Калескага Асэсара Луізы Горват, Найлітасьцівейша дазваляем радавы маёнтак Прылукі з 427 душамі сялянаў з усёй зямлёй, палеткамі й прыналежнасьцямі гэтага маёнтка, які належыць ёй у Менскім уезьдзе Менскай губэрні, перадаць, пасьля сьмерці, у пажыцьцёвае ўладаньне яе мужа Отана Горвата ў тым выглядзе і складзе, у якім пазначаны маёнтак знаходзіцца будзе пры яе сконе. Отан Горват, зьберагаючы права на атрыманьне належнай яму з маёнтка супругі згаданай часткі, рэштай маёнтку мусіць карыстацца на правах часовага ўладальніка”.

“Звезда”, год 1923. Пастанова “Аб барацьбе з празьмернасьцямі” Пленуму Цэнтральнага Бюро і Кантрольнай Камісіі:

“Члены партыі абавязваюцца прыступіць да безадкладнай здачы ў камісію па паляпшэньню побыту каштоўных рэчаў, якія маюць характар упрыгожваньняў (пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і г.д.), як свае асабістыя, так і членаў сваіх сем’яў (жонак)”.

“Бацькаўшчына”, 1953 год:

“І зноў вось прышла тая памятная хвіліна, у якой сэрца жывей б’ецца, тужыць і шукае нечага вышэйшага, прыгажэйшага, надземнага. Як цяжка ў такой хвіліне быць адзінокаму, асабліва на чужыне далёка ад сваіх родных і блізкіх… Ці можна ўсё гэта заспакоіць на далёкай непрыветнай чужыне? Ня ўсюды і не заўсёды пры нашым выгнанскім фатальным расьцярушаньні па ўсім сьвеце. Якім-жа мілым ды пажаданым госьцем-прыяцелем зьяўляецца ў такіх абставінах родная газэта, прыносячая з сабой усё тое душы мілае й жаданае. Хай вось-жа й гэтыя нашыя рэфлексіі ў гэтым сэнсе братом нашым будуць прыслугаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG