Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 24 СЬНЕЖНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетарый”, 1933 год:

“Ганебны крах фашысцкай правакацыі. Вярхоўны германскі суд прымушан апраўдаць т.т. Торглера, Дзімітрава, Папова і Танева. Лейпцыг, 23 сьнежня. Лейпцыгскі вярхоўны суд вынес наступны прыгавор па справе аб падпале рэйхстага: Торглера, Дзімітрава, Папова, Танева — апраўдаць. Ван дэр Люббе па абвінавачваньні ў спробе зьвяржэньня дзяржаўнага ладу ў спалучэньні з падпалам прыгаварыць да кары сьмерцю. У Бэрлін выехалі для спатканьня зь Дзімітравым і таварышамі прадстаўнікі міжнароднага камітэту дапамогі ахвярам фашызму”.

“Физкультурник Беларуси”, 1983 год. Сьпіс 10 найлепшых спартоўцаў рэспублікі:

“Аляксандр Раманькоў — фэхтаваньне, Уладзімер Парфяновіч — веславаньне на байдарках, Аляксандар Курловіч — цяжкая атлетыка, Ігар Каныгін — барацьба клясычная, Мікалай Дзедаў — кулявая стральба, Аляксандар Трашчыла — лёгкая атлетыка, Алена Хлопцава — веславаньне акадэмічнае, Галіна Савіцкая — баскетбол, Алена Альтшуль — шашкі міжнародныя, Сяргей Гоцманаў — футбол”.

“Рэспубліка”, 1993 год:

“У Сакратарыят Вярхоўнага Савету Беларусі прыйшоў ліст, адрасаваны Станіславу Шушкевічу і Вячаславу Кебічу работнікамі чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя гэтая знаходзіцца ў распараджэньні Прыбалтыйскай чыгункі. А ў кастрычніку ў беларускай прэсе прамільгнула паведамленьне, што і тэрыторыя, на якой яна разьмешчаная, будзе перададзена Літве. Аднак, як потым было сказана, аніякіх пагадненьняў на гэты конт не існуе. Тым часам работнікі станцыі маюць значныя нязручнасьці, таму што дакумэнтацыя і нарады ідуць на літоўскай мове. А да 1995 году яны могуць зусім страціць працу, калі не здадуць іспыты па літоўскай мове. Калектыў станцыі просіць кіраўніцтва парлямэнту і ўраду Беларусі перадаць станцыю ў падпарадкаваньне Беларускай чыгунцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG