Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 16 СЬНЕЖНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1913 год:

“На Сьвяты! Таварыство “Праваднік” суліць: галёшы найнавейшаго фасону WERA; цацкі гумілястыкавыя і машыстовыя; вялікі набор лінолеум “Праваднік”; азбэставы сьнег для ёлак; кляёнка руская і загранічная; амэрыканскіе скарбонкі; мячы, губкі, грэбяні, міткаль і ўсе другіе гумілястыкавые і азбэставые выробы”.

“Віцебскі пралетарый”, 1933 год Матэрыялы пастановы агульнага сходу парткалектыву фабрыкі “Профінтэрн”:

“Вылазкі буржуазных беларускіх нацыяналістаў, якія выкрыты за апошнія дні ў вэтінстытуце, палітэхнікуме, з усёй відавочнасьцю паказваюць на актывізацыю дзейнасьці контаррэвалюцыйных нацыяналістычных элемэнтаў, якія, прыкрываючыся фальшыва-нацыянальным сьцягам, з усіх сіл імкнуцца ўзарваць соцыялістычнае будаўніцтва, адарваць БССР ад Совецкага Саюза… Меўшыя нядаўна месца на нашай фабрыцы антысэміцкая вылазка агента клясавага ворага Клюшкінай (цэх дзіцячага паліто), шавіністычная вылазка Лур’е (цэх паўпаліто) — яркі паказчык таго, што клясава-варожыя элемэнты, прабраўшыеся пад прыкрыцьцём рабочай блузы на нашу фабрыку, усімі сіламі імкнуцца разьяднаць рабочых і работніц розных нацыянальнасьцяй, пасеяць сярод іх нацыянальную розьнь…”

“Народная газета”, 1993 год. Павал Якубовіч піша:

“Палітычным дзеячам Беларусі трэба рабіць сур’ёзныя высновы, а не захапляцца марамі, што пасьля 13 сьнежня ў нас рэзка пацяплее атмасфэра і самі па сабе спадуць цэны на малако. Ад Жырыноўскага зь Зюганавым, ды яшчэ Аляўціны Фядулавай, шматгадовай настаўніцы савецкіх піянэраў, Беларусь не атрымае нічога добрага. Дай Бог, каб яны самі ў сабе разабраліся і абышлося без чарговых танкавых атакаў… Канечне, выбары ў Маскве паказалі, што калі ў камуністычных фракцыяў беларускага парлямэнту сёньня зьявіцца аўтарытэтны і рашучы лідэр, які запатрабуе неадкладных перавыбараў, дык і ў нас у Беларусі легітымным шляхам да ўлады прыдуць людзі яшчэ больш кансэрватыўныя, яшчэ больш рэакцыйныя, чым тыя, хто сёньня складае так званую бальшыню”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG