“Чырвоная змена”, 1933 год:
“Няхай жыве 13-ы Міжнародны дзіцячы тыдзень — баявы смотр сіл дзяцей працоўных усяго сьвета! Нашаму доблеснаму кіраўніку — ленінскаму камсамолу, сьвяткуючаму 15-годзьдзе — палкае піонерскае прывітаньне! Няхай жыве комсамолькае племя! Скаўты, фашысцкія дзіцячыя арганізацыі заманваюць у свае рады дзяцей працоўных, каб выхоўваць зь іх пакорных рабоў для капіталізму. Далоў абманшчыкаў! Месца пралетарскага дзіцяці — толькі ў радах піонерскай арганізацыі!”
“Советская Белоруссия”, 1963 год:
“Брыгада Назарава з кардоннага цэху віцебскай панчошнай фабрыкі “КІМ” у памятныя дні палёту касьмічных караблёў “Усход-5” і “Ўсход-6” залічыла ў свае шэрагі ганаровай работніцай першую ў сьвеце жанчыну-касманаўта Валянціну Церашкову. У дні ўсенароднай радасьці брыгада скіравала сваёй ганаровай работніцы, славутай Чайцы, цёплы, задушэўны ліст з гарачымі віншаваньнямі й пажаданьнямі посьпехаў, шчасьця. На днях увесь калектыў “КІМу” абляцела радасная вестка. Валянціна Церашкова даслала брыгадзе Назарава тэлеграму: “Дарагія таварышы! Атрымала ваш ліст. Дзякуй за віншаваньні і цёплыя пажаданьні. Жадаю калектыву брыгады новых посьпехаў у працы і шчасьця ў асабістым жыцьці. Прывітаньне ад лётчыкаў-касманаўтаў СССР. В.Церашкова”.
“Народная газета”, 1993 год:
“У апошні час у Савет Міністраў, у мясцовыя органы ўлады з боку насельніцтва паступае ўсё большая колькасьць скаргаў на адсутнасьць у сыстэме дзяржгандлю лікёра-гарэлачных вырабаў. Людзі справядліва абураюцца тым, што месяцамі ня могуць атаварыць сваіх талёнаў на гарэлку. Выклікае іх абурэньне і бязьдзейнасьць праваахоўных органаў, якія скрозь пальцы глядзяць на шматлікія парушэньні ўведзеных з 1 верасьня новых правіл гандлю спіртнымі напіткамі (…). Як паведамілі ў службе інфармацыі Савету Міністраў, улічваючы вастрыню сытуацыі, прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч пачаў 27 верасьня свой рабочы дзень з разгляду гэтай праблемы”.