Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 4 ЖНІЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская газэта”, 1943 год. Рубрыка “Менскія навіны”:

“З нагоды наведзінаў правадырства нямецкай дзяржаўнай моладзі й прадстаўніка камандуючага вайсковым абшарам “Міттэ” 29-га ліпеня 1943 году ў вялікай студыі Менскае краёвае радыёстанцыі адбыўся таварыскі вечар. Ён быў праведзены дзяўчатамі Саюзу Беларускай Моладзі пад кіраўніцтвам іхнага шэфа-правадніка Ганько. Побач із харавымі сьпевамі, маладыя дзяўчаткі жвава выканалі колькі нацыянальных танцаў, выклікаўшы ў гледачоў бурныя воплескі… Дзясяткі год, прыгнечаная бальшавізмам, беларуская моладзь здолела зноў ажывіць свае нацыянальныя традыцыі й звычаі. Бясспрэчна СБМ будзе расьці і ўздымацца на ўзвышша, дзеючы, як прыклад, для наступных пакаленьняў”.


“Вечерний Минск”, 1983 год. Падборка матэрыялаў “Першую чаргу менскага мэтро — да 40-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Прэс-цэнтар “Вечернего Минска” на будоўлі паведамляе:

“Да шэфскіх арганізацыяў Ленінскага раёну ў мэтрабудаўнікоў ёсьць прэтэнзіі. Яны слаба ўдзельнічаюць у будаўніцтве станцыі “Кастрычніцкая”, прыходзяць на суботнікі не падрыхтаванымі да працы. Гэты вельмі важны аб’ект да таго ж у ліпені дрэнна забясьпечваўся арматурнай стальлю і зборным жалезабэтонам. З гэтай жа прычыны ня выканана ўсё, што плянавалася ў ліпені, і на станцыі “Плошча Перамогі”. Тут патрэбны кран вялікай грузапад’ёмнасьці. Нерытмічная пастаўка зборных канструкцыяў — галоўная прычына адставаньня ў графіку работ на будаўніцтве вагоннага дэпо”.


“Ударны фронт”, 1993 год. Навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музэя А.Шчарбак:

“Праходзячы па гораду, заўважаеш, што гісторыя Шклова быццам пачынаецца з 1917 году. Гэта ў першую чаргу выяўляецца ў назвах вуліц. А напэўна ж нямногія ўжо ведаюць, што на ўездах у Шклоў раней існавалі Магілёўская і Аршанская заставы. Той жа граф Сямён Гаўрылавіч Зорыч зрабіў для Шклова ніяк ня менш, чым камуністычны лідэр Дзікун або іншаземец Карл Маркс. Дарэчы, апошні арганічна не ўспрымаў славян, у тым ліку і беларусаў, і неаднойчы непаважліва пісаў пра гэта ў сваіх творах. Аднак зямля Шклоўская мае і ўласных герояў. Пазабытае імя сусьветнай кіназоркі Пятра Алейнікава, паэта Крупенькі…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG