“Уся Вілія ад Антокаля да Закрэтнага лесу была ў агнях… Па рацэ, акружэннай з абодвых берагоў дзесяткамі тысяч людзей, плылі параходы, баркі і лодкі, прыбраныя зеленьню, сьветачамі і рознакалёрнымі ліхтарэнькамі. Над імі ўзьвіваліся ў гару іскраўкі (фаервэркі), іскрыліся бэнгальскія агні. Мэлёдзіі музыкі і беларускаго хору ўторыла шчырым віншаваньнем публіка з берагоў. Прыехаўшы ў Закрэтны лес гулялі тамака ўсю ноч, ешчэ захапіўшы ладны кавалак раніцы. Там зноў былі вогнішчы, музыка, беларускі хор, беларускія танцы, беларускія гульні і інш. Вельмі пекна выступалі беларускія дзявочые уборы”.
“Настаўніцкая газэта”, 1973 год. Настаўнік СШ №11 Бабруйску Я.Шырокі:
“Зь вялікай радасьцю сустрэлі савецкія людзі і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва прысуджэньне Генэральнаму сакратару ЦК КПСС Л.І.Брэжневу міжнароднай Ленінскай прэміі “За ўмацаваньне міру паміж народамі”. Мы, настаўнікі, людзі самай мірнай прафэсіі на зямлі, уважліва сачылі за перагаворамі ў амэрыканскай сталіцы, зь вялікім хваляваньнем і цікавасьцю слухалі выступленьне Леаніда Ільліча, яго гутаркі з кіраўнікамі ўраду ЗША… Ад душы жадаем вялікіх посьпехаў нястомнаму змагару за мір і дабрабыт народаў Леаніду Ільлічу Брэжневу ў яго высакароднай дзейнасьці”.
“Биржи и банки. Белорусская деловая газета”, 1993 год:
“Выступаючы 1 ліпеня ў “Розным”, дэпутат Васіль Даўгалёў ад імя фракцыі “Согласие” зрабіў заяву, заснаваную, зь ягоных словаў, на экспэртным дасьледаваньні арганізацыйнай структуры выканаўчай улады. Адной з прычын катастрофы, якая насоўваецца, была названая прыродная няздольнасьць цяперашняга ўраду да эфэктыўнай і наватарскай дзейнасьці, паколькі захавалася структура, мэтады работы і кадравы склад камуністычнай ярархіі. Замест бюро ЦК КПБ збудаваны дырэктыўны орган — Прэзыдыюм Саўміну. Сп. В.Даўгалёў сьцьвярджае, што: 1.У рэспубліцы няма канстытуцыйнага, адказнага перад Вярхоўным Саветам ураду; 2.Найвышэйшая выканаўчая ўлада перададзеная неканстытуцыйным органам; 3.Найвышэйшыя структуры не зацікаўленыя і ня здольныя ажыцьцявіць працэс рэформаў”.