Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса розных гадоў 2 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Па ініцыятыве палітаддзелу Заслаўскай МТС у Анусінскім сельсавеце зроблены ўзорны выезд калгасьнікаў і аднаасобнікаў на ўборачную кампанію. У чым каштоўнасьць гэтага выезду? У тым, што ён выявіў сапраўдны стан падрыхтоўкі да масавай уборкі. Кожны калгас і група аднаасобнікаў намагаліся як мага хутчэй лепш падрыхтавацца да выхаду. Пробны выезд дапамог выявіць паасобныя недахопы ў падрыхтоўчай рабоце. Агляд машын адразу выявіў дрэнны стан жняяркі “машыніста” Запекі. Па прыкладу Анусінскага сельсавету 2 ліпеня праводзіцца пробны выхад па ўсім раёне. Гэту каштоўнейшую ініцыятыву павінны пераняць усе раёны МТС і калгасы”.

“Могилёвские ведомости”, 1993 год. “На купальскую ноч у Баркалабава”:

“Ажывіць неацэнную духоўную спадчыну, адрадзіць мясцовыя купальскія традыцыі, аддаць даніну памяці цудатворнай іконе Маці Божай Баркалабаўскай — такую мэту ставіць Міністэрства культуры Беларусі, рыхтуючы сьвята. Запрошаны на яго і ўдзельнікі Першага зьезду беларусаў сьвету. Надвячоркам фальклёрныя гурты пройдуць па вёсцы, запрашаючы ўсіх да вогнішча. Карагоды, вянкі, пошукі папараць-кветкі, якая прыносіць шчасьце, — усё будзе ў летнюю ночку купальскую… Народнае сьвята Купальле — гэта сьвята душы. Няхай адбудзецца яно ў кожнай вёсцы, у сэрцы кожнага беларуса. А хто пажадае пабачыць усебеларускае Купальле — таму дарога ў старажытнае Баркалабава”.

“Хімік”, 1993 год:

“15–16 чэрвеня Беларуская служба “Грамадзкая думка” правяла чарговае сацыялягічнае дасьледаваньне па актуальных пытаньнях сацыяльна-палітычнага жыцьця рэспублікі. Па Віцебскай вобласьці ў дасьледаваньні прынялі ўдзел жыхары Полацку, Віцебску, Верхнядзьвінску, Наваполацку, Ветрына, вёскі Шайцерава Верхнядзьвінскага раёну. Прапануем вашай увазе некаторыя з атрыманых вынікаў. Ці лічыце вы неабходным увядзеньне пасады прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь? Так — 51,38%, не — 29,17%, ня ведаю — 19,45%. Ацаніце, калі ласка, эфэктыўнасьць работы органаў выканаўчай улады розных узроўняў (па пяцібальнай шкале). Савет Міністраў — 2,6; аблвыканкам — 2,7; гарвыканкам — 2,1; райвыканкам — 2,5; сельскі (пасялковы) савет — 3,3”.
XS
SM
MD
LG