Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 13 ЧЭРВЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Палеская праўда”, 1933 год. Падборка артыкулаў удзельнікаў масавага рэйду рабкораў, сярод іх допіс рабочага спажыўца А.Аронава “Ці дробязі гэта?”:

“Газа ёсьць у дастатковай колькасьці, шмат яе засталося ад траўня. На 9 чэрвеня ГЦРК атрымаў яшчэ 25 тон газы. Чаргі па газу зьяўляюцца вынікам агіднага стаўленьня гандлёвых арганізацыяў да спажыўцоў. На развозцы працуюць ўсяго 4 коні. Да поўнага камплекту ўсіх гэтых агіднасьцяў у гандлёвых установах трэба сказаць пару слоў адносна запалак. З запалкамі — такі ж самы малюнак і такія ж самыя ўчынкі. Партыйная арганізацыя ГЦРК гэтай дробязьзю не жадае займацца. Ні адзін член партыі з ГЦРК ня ўзьняў гэтага пытаньня, каб пераламаць цьвердалобасьць некаторых кіраўнікоў, каб растлумачыць ім, што гандляваць трэба ня толькі тым, што дае прыбытак, а і тым, у чым ёсьць патрэба”.


“Вечерний Минск”, 1973 год. Табліца чарговага тыражу грашова-рэчавай лятарэі:

“Радыёпрыймач “Сьпідола ВЭФ-201” — 93 рублі 2 капейкі, халадзільнік “Менск-6” — 335 рублёў, мапэд “Рыга-7” — 112 рублёў, фотаапарат “Зэніт В” — 67 рублёў, пыласос “Буран” — 42 рублі, магнітафон “Камэта-201” — 200 рублёў, пральная машына “Рыга-8” — 78 рублёў, мех для спаньня — 27 рублёў 50 капеек, гадзіньнік мужчынскі “Прамень” — 40 рублёў 70 капеек, дыван — 180 рублёў, аўтамабіль “Жыгулі” — 5605 рублёў”.


“ЛіМ”, 1983 год:

“Рэспубліканскае праўленьне Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР выпусьціла брашуру “Героіка народнай барацьбы”. Аўтар яе, кандыдат філалягічных навук Алена Карасёва прасочвае жыцьцёвы і творчы шлях народнага пісьменьніка Беларусі, аднаго з самых папулярных майстроў савецкай ваеннай прозы Васіля Быкава, якому ў наступным годзе спаўняецца 60 гадоў. Даюцца практычныя рэкамэндацыі па прапагандзе твораў яго, робіцца ідэйна-мастацкі аналіз такіх значных быкаўскіх аповесьцяў як “Сотнікаў”, “Абэліск”, “Дажыць да сьвітаньня”, “Пайсьці і не вярнуцца” і іншых. Таварыства мяркуе выпусьціць брашуры і пра творчасьць іншых вядомых беларускіх пісьменьнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG