Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 13 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

13 траўня 1953 году “Чырвоная змена”:

“Больш года Менская экскурсійная база праводзіць экскурсіі па горадзе. Тэматыка іх самая разнастайная: “Менск — індустрыяльны, сацыялістычны горад”, “Менск — адзін з старажытнейшых гарадоў нашай краіны”, “Па купалаўскіх месцах”, “Генэральны плян рэканструкцыі сталіцы” і іншыя. Толькі за красавік месяц прынялі ўдзел у экскурсіях 2,5 тысячы чалавек… Зь вялікай удзячнасьцю адзываюцца экскурсанты аб праведзеных экскурсіях. Вось што пішуць студэнты Менскага аўтабудаўнічага тэхнікуму: “Мы ў захапленьні ад дасканалай тэхнікі, якую ўбачылі на аўтазаводзе. Асаблівае ўражаньне на нас зрабіў 25-тонны самазвал”.

“Знамя юности”, 1983 год. Рубрыка “Каардынаты душы”, Уладзімер Бойка пра Васіля Быкава:

“У тэлевізійным фільме “Формула гуманізму”, адказваючы на пытаньне Алеся Адамовіча, што сёньня мусіць рабіць пісьменьнік, каб чалавецтва не абрынулася ў бездань, на край якой штурхае гонка ўзбраеньня…, Васіль Быкаў заўважыў: ня менш істотна асэнсаваць тое, чаго пісьменьнік не павінен рабіць… Так, высакародная прастата прозы, якая апавядае пра найбольш надзённае, абрастае мускуламі, калі пісьменьнік складае сабе справаздачу, чаго ён забывацца не павінен: дзьвюх праўдаў на сьвеце не бывае. Ён не павінен забывацца пра ўласны абавязак — праўда і толькі праўда!..”

“Голас Радзімы”, 1993 год:

“Выканкам Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады шчыра дзякуе грамадзянам, прыдпрыемствам і арганізацыям, якія ўнесьлі сродкі на будаўніцтва помніка вядомаму беларускаму гісторыку, вучонаму і грамадзкаму дзеячу Міхасю Ткачову: Каралёва Д.С. (г. Мсьціслаў) — 10 тысяч рублёў; прыхільнік БСДГ (пажадаў застацца невядомым) — 20 тысяч рублёў; Міраслаў Целушэцкі (г. Беласток) — 46 тысяч рублёў; Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 100 тысяч рублёў; Рэчыцкі досьледна-прамысловы гідролізны завод — 150 тысяч рублёў; праўленьне Белкаапсаюзу — 100 тысяч рублёў; Цітовы (в. Шыркі Мсьціслаўскага раёну) — 5 тысяч рублёў; Казлоўскія (г. Мсьціслаў) — 2 тысячы рублёў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG