Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 6 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1973 год, пад рубрыкай “Навіны адусюль аб розным” аб тым, якім будзе Пінск у 2000 годзе:

“На гэтае пытаньне адказвае выстаўка, якая адкрыта ў мясцовай карціннай галерэі. Тут на шматлікіх стэндах разьмешчаны макеты будучага гораду, якія зроблены супрацоўнікамі Менскага цэнтральнага навукова-дасьледчага інстытуту па горадабудаўніцтву. Па генэральнаму пляну забудовы гораду вуліцы Брэсцкая і Першамайская упрыгожаць дзевяці- і дванаццаціпавярховыя дамы, вырастуць новыя спартыўныя комплексы, кінатэатры, школы. Работнікі гарадзкога аддзелу архітэктуры зьяўляюцца экскурсаводамі на гэтай выставе, даюць наведвальнікам тлумачэньні, адказваюць на іх пытаньні.Старажытны Пінск стане адным з прыгажэйшых гарадоў на Палесьсі”.


“Советская Белоруссия”, 1983 год, матэрыял БЕЛТА пад загалоўкам “Творы К.Маркса і Ф.Энгельса ў Беларусі”:

“Выдавецтва “Беларусь” выпусьціла ў сьвет на беларускай мове брашуру, у якую ўвайшлі вядомыя артыкулы У.І.Леніна “Гістарычныя лёсы вучэньня Карла Маркса”, “Тры крыніцы і тры састаўныя часткі марксізму” і “Карл Маркс”. Выданьне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса на беларускай мове пачалося зь Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Першы сярод іх быў “Маніфэст камуністычнай партыі”, выдадзены ў 1924 годзе. Усяго гэтая праца, напісаная заснавальнікамі навуковага камунізму, выдавалася ў нашай рэспубліцы 9 разоў… Усяго за гады Савецкай улады ў рэспубліцы ў перакладзе на беларускую мову сьвет убачылі звыш 100 твораў К.Маркса і Ф.Энгельса агульным накладам звыш 800 тысячаў асобнікаў”.


“Голас Радзімы”, 1993 год, ліст чытача А.Ткачэнкі пад назвай “Вы сябе не паважаеце”:

“Высокашаноўныя спадарыні і спадары! Я належу да тых украінцаў, якія вельмі любяць беларускую мову і літаратуру… Адно толькі яшчэ не задавальняе ў вашай газэце, ды й наогул у афіцыйнай беларускай прэсе. Чаму вы, даражэнькія, калечыце свае славутыя беларускія імёны гарадоў, карані якіх яшчэ цягнуцца з старажытнай Беларусі, і мяняеце іх на польска-расейскія? Пішаце ня Менск, а Мінск, не Гародна (ці Гародня), а Гродна, не Бярэсьце, а Брэст, не Наўгародак, а Навагрудак? Гэта ж амаль зусім па-польску”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG